Спадчына: Германовіч Маркіян Якаўлевіч
Аўторак, 27 Кастрычнік 2020 09:13
11 лістапада 2020 г. — 125 гадоў з дня нараджэння Маркіяна Якаўлевіча Германовіча (1895–1937), ваеннага дзеяча, удзельніка Першай сусветнай і Грамадзянскай войнаў
Маркіян Якаўлевіч Германовіч нарадзіўся 11 лістапада 1895 г. у вёсцы Дзяменічы Брэсцкага павета Гродзенскай губерні (цяпер Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці) у беднай сялянскай сям’і. З дзяцінства вызначаўся здольнасцямі і прагай да вучобы. Закончыўшы вясковую школу з пахвальнай граматай, паступіў у Брэст-Літоўскае чатырохкласнае гарадское вучылішча, дзе вучыўся да 1914 г. Далейшай адукацыі перашкодзіла Першая сусветная вайна, сям’я Германовічаў эвакуіравалася ў Саратаўскую губерню.